Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш На востраве воўчых харомаў

Твой востраў зусім не бязлюдны.
А я… як той карабель,
Праз рыфы мерыдыянаў
Шукаю тваю паралель.

Твой востраў тугі і кахання.
Плыву, супыняюся – мель.
Трашчыць абшыўкай тумана
Магутны мой карабель.

Сплывае запознены ранак
За небакрай, бы ў нябыт.
На хвалях кахання і здрады
Кідае, як трэску, наш плыт.

Кідае наш плыт на бераг –
Часцінку майго карабля.
На востраў зусім не здзічэлы,
З каронаю караля.

А ты – мая каралева.
Пены марской вуаль.
Глядзіш направа й налева,
А я запрашаю на баль.

На востраў воўчых харомаў,
У логава без святла…
У бездань ляціць карона,
Згарае мой плыт да тла.

Зліліся туга і жаданне
З ваўчынаю сівізной,
I горыч, і слодыч кахання –
Я стаў каралём з табой.

Верш На востраве воўчых харомаў