Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 3 – “Ласка зорак”

Край неба абваліцца ўніз,
і крышталёвымі камлыгамі пасыпецца на зямлю.

Скалынуцца нетры апраметнай,
і заскрыгоча зубамі бездань.

Завыюць ваўкі,
і заплачуць ваўкалакі.

Вечная зіма, дым і холад забяруць жыццё.
Сусвет патоне ў завірусе вечнасці.

І зоры пачнуць шаптаць малітвы аб днях мінулых,
назаўжды загінуўшых у акіяне часу.

І ніхто не адчуе іх ласкі.

2004/2002

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 3 – “Ласка зорак” - Алесь Бычкоўскі