Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ну-ля-Вы-я

Ну-ля-Вы-я

На Нямізе снапы сцелюць галовамі…
Слова аб палку Ігаравым

Тысячу гадоў “ідзем на вы”* –
аж на Вы адзін другога клічам!
А духоўны вынік – ну-ля-Вы,
хоць зямлю святою Руссю лічым.

Тыя ж смерды, чэлядзь і князі,
воі ды апрычнікаў дружына
ў гістарычнай выжылі гразі,
з коней пераселі на машыны.

Рускай Праўды** варварскі закон
у галовах, як даўней, пануе,
Слова Збаўцы падмяніў нам ён –
на сябе, на свет, на Вы ваюем.
– – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – –
З роднасці, любові, прастаты
брату брат, як Богу, мовіць – ты.

“Ідзем на вы”* – славянскае, – ідзем на вас вайною
Руская Праўда** – першы запісаны збор законаў Кіеўскай Русі ХІ ст.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ну-ля-Вы-я - Алесь Бакач