Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трызна па мове



(прысвячаецца С. А. Сацэвічу)

Цяжка думаць, што мова дзядоў
Адгучала навекі тут.
Памірае пад звон ланцугоў
У курчэнні ад доўгіх пакут.

Адракліся яе ты і я
(Крывадушша не мае рады!).
Памірае народу дзіця
Пад залівісты смех гапаты.

– – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – – –

Сум агорне душы пустату.
Слёзы болю цякуць па шчацэ.
Якім словам апець мне бяду,
Што ад страты так сэрца пячэ?!!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трызна па мове - Алесь Ардоў