Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пра сябе

Я ніколі не буду лепшая.
Я заўсёды буду такая як ёсць,
Крыху стомленай, крыху замешканай, крыху дурніцай,
Але буду такая як ёсць.

Я ні зорка, ні кветка, ні пацерка,
Я – імгла сярод ночы сырой.
Трохі добрая, болей незграбная,
Але век мне застацца такой.

І раблю шмат чаго непатрэбнага,
І жыву можа трохі не так,
Але я, гэта я – трэба так,
Я ёсць я, мне не трэба адзнак.

Я ніколі не буду лепшая,
Я заўседы буду такая як ёсць,
Крыху стомленай, крыху грэшнаю,
Я такая, напэўна, вось.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пра сябе - Алена Сіманчык