Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Недарма



Прад змерканнем не ўкленчу, не-
У нябёсаў пазычу моцы,
Недарма лёс бярог мяне,
Песціў струны душы дзявочай.

Выбачай, нарачоны мой,
За нязбыўнасць адчайных крозаў,
Развярэджаны незагой,
Вершаваным радком скрозь прозу.

Не вяртай да чарнявых кос,
Да замглённага часам свята,
Дзе у кроплях нясмелых рос
Так спакусліва пахла мята.

У калодзежна-цьмяны жах
Не кідай веснавога рэха.
Нас сівы блаславіў манах
Да жыцця, што не мае грэху.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Недарма - Алена Дзегцярова