Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першая адталая зямля

Першая адталая зямля,
I зімы нібыта не бывала.
Зелянее траўка спакваля,
Пахнучы самой зямлёй адталай.

I сябе лаўлю я зноў на тым,
Што зямля і я – адно і тое,
Гэтая – з пясочкам залатым,
Што сама, як сонца залатое.

Сіні нерасплёсканы зеніт.
He зглядзецца – маладое гхоле…
Калі я душой з зямлёю зліт,
Ці ж збаюся зліцца з ёю колісь?..

Як яна, я стану адтаваць,
Стану дыхаць песняй жаўруковай,
У траве і кветках ажываць
Кожны год нанова і нанова…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Першая адталая зямля - Алег Лойка
«