Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сыход гармоніі з палічкі сьвету

Сыход гармоніі з палічкі сьвету
Палохае чарговаю вайной
Свабоды выпеставаны строй.
Руйнуецца за часткай частка,
Гэй-вой! Адгэтуль лёс паэтаў –
Сыход гармоніі з палічкі сьвету,
Дзе звычкі шчыляцца грувастка.
Руйнуецца, за часткай частка,
Свабоды выпеставаны строй.


Верш Сыход гармоніі з палічкі сьвету - Зьміцер Крэс