Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За акном шалее завіруха

За акном шалее завіруха —
Там няма для танцу перашкод.
І яе верлібравыя рухі
Прымушаюць сесці ў маралёт.

І нясуцца думкі. Невядома
Дзе прытулак знойдуць, ажывуць…
З мітусні вярнуся я дадому,
Каб паветра чыстага глынуць.


Верш За акном шалее завіруха - Зміцер Арцюх