Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навагрудак

Мне снішся Ты і Навагрудак.
І я па горадзе сумую
Ў зіму завейную і злую,
Мне снішся Ты і Навагрудак.
Ізноў я голас мамы чую.
І ёй адной скажу пра смутак.
Мне снішся Ты і Навагрудак —
І я па горадзе сумую.


Верш Навагрудак - Зміцер Арцюх