Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Матылькі

Яркіх фарбаў не шкадую,
Матылёчкаў я малюю.
Розных колераў дзівосных –
Нібы ў кветачках нябёсы.

Гэта пэўная прыкмета:
Матылькі прыносяць лета.
Усміхнецца нават хмарка:
“Вось як сонечна і ярка!”


Верш Матылькі - Жанна Левітан