Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Созгук кахання

Нясмелы дотык да струны. Ваганне…
І праз імгненне созгук. Як забыць?
Ты навучыўся разумець маі жаданні,
Ты навучыў мяне бязважка жыць.

Цяпер не летуценнік я. Рэальна
Праз вокны бачу твой я ценярыс.
І зноў чакаю дотыка аддана,
Как захапіцца. І пра ўсё забыць.

Мы загучалі так неверагодна,
Што нават людзі вочы ўзнялі,
Каб заўважыць нашае каханне,
На небакрай каб з намі ўзысці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Созгук кахання - Жанна Аляхновіч