Верш Успаміны аб рэчаньках дзяцінства
Успаміны аб рэчаньках дзяцінства…
Дзяцінства хутка праляцела,
А ўспамінаў вельмі шмат.
Душа цярпела, але хацела
Паведаць сэрца клад.
Мясціны родныя між рэчак:
Палі, лясы, узгорачкі.
Хапала сяброўскіх спрэчак,
Асабліва летам, у падвячорачкі.
Вейнка з поўначы бурліць,
З усходу шум даносіцца Чарніцы,
А з захаду Дзвіноса звініць,
Глытаючы вадзіцу Каргавіцы.
Вейнка пстронгаю кішэла,
А Каргавіца ракамі, з далонь.
Хлапцовы думкі вуда грэла
Штодзённа, ні бы агонь.
Дзвіноса разнарыб’ем славіцца.
Там дзед пасткамі прамышляў.
Казаў, што нам не справіцца,
“Кашамі лавіце” – стары маўляў.
Чарніца мальцам не ведама,
Балотамі з бакоў акружана,
Не падыйсці да берага,
Ды і дрыгва, вакол забружана.
Змянілася наваколле за паўвека.
Вейнку спрамілі сярод палёў.
Што зрабілі рукі чалавека?
Не той у рэчанькі ўлоў.
Чарніцу, як і Каргавіцу
Запрудзілі ў сямідзесятых.
Надзелі на рэчкі рукавіцы
Загад выконваючы “важатых”…
Дзяцінства тое не вярнуць,
Аб успамінах – сон шчаслівы,
А сэрцу можа і кальнуць
Душы званочак церпялівы.
2013г.