Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свайму народу

Ты не ціснеш на “я”.
Пацікаўцеся назіркам:
“Е” мяняеш на “я”
Ў першым складзе пад націскам.

Як бяседа была,
Ці вясёлай, ці горкаю, –
Ты заўсёды ішоў
Са сваёю гаворкаю.

He схіляў галавы
Пад навалай ніякаю,
Што хапала бяды –
Ты пра гэта не “якаеш”.

Ты адкрыта жывеш,
He хаваешся ў зацішку.
Як трымаешся ты,
Першы склад перад націскам?


Верш Свайму народу - Юрась Свiрка