Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты цяпер немагчыма далёка

Ты цяпер немагчыма далёка.
Вырву з градаў палын і асот.
Але воран – калючае вока –
Прабівае душу навылёт.

Захінуся шалёнаю сьцюжай,
Завяжу вузялочкам кутас.
Чорны воран над белаю ружай:
О, які фантастычны кантраст!

Я сачу, як пялёсткі зьлятаюць,
Як заходзіцца вецер сьляпы,
Рызыкоўна праз боль праступаюць
Кіпці ворана, ружы шыпы.

Адкажы, да чаго б гэта, дружа,
Кружыць, сну разарваўшы кілім,
Чорны воран над белаю ружай,
Як над выстылым сэрцам маім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (4 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Ты цяпер немагчыма далёка - Яўгенія Янішчыц