Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падставіць голасу лісток

Падставіць голасу лісток,
Няхай сцякаюць гук за гукам
I не кляцьба, і не зарок,
Не боль, не гром і не разлука,
А – набалелая вышынь,
А – нагрымелая трывога,
А – высакосная ў цішы
Незацугляная дарога.
Хай слова слова апячэ,
I хай шукае месца клічнік
У неадкрытым, у яшчэ
Чужым і стоеным абліччы.
Я рада, што праз груд гадоў
Не развучылася смяяцца,
Што выняньчаны мной радок
Не можа з іншымі змяшацца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падставіць голасу лісток - Яўгенія Янішчыц