Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як лісце восені, гады спадуць на плечы

Як лісце восені, гады спадуць на плечы,
На скроні снегам ляжа сівізна.
А ты ўсё будзеш позіркам хлапечым
Глядзець, як многа, многа год назад.

Ты будзеш марыць шчыра, летуценна
I зваць у далеч сінюю сваю.
Дзе я сустрэч кароткія імгненні
На ўсё жыццё ў памяці спыню.

Дзе ў кожны вечар з пройдзенага рання
Я ў душы, нястомленай яшчэ,
Слоў прынясу пяшчотнае гучанне
I чысціню крыштальную вачэй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як лісце восені, гады спадуць на плечы - Яўгенія Мальчэўская