Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крызіс

Заўтра стрэча з табою зноў будзе,
Да цябе я зламаны прыду.
Папрашу я цябе-не марудзіць:
Прагані, бо ў цябе я ўкраду

І надзею, і веру-ды ў сцюжу
Панясу за пакоі твае…
Толькі моцы мае не стае:
На балоце не вырастуць ружы!

Я не веру табе ўжо больш года,
Як застаўся адзін на зямлі,
Як засыпла сажай прыроду…
Печ патухла-палі не палі!…


Верш Крызіс - Яўген Прадзядовіч