Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі хвароба

У цела нешта прарасло,
І моцна лёгкія згубіла.
Не ведаюць, адкуль прыйшло,
Але здароўе падкупіла.

І больш няма куды ляцець,
Хвароба паламала крылы.
Ды засталося ў столь глядзець,
Ляжаць, як бітая кабыла…

Замест крыві цячэ атрута,
Іголкі ў венах саржавелі,
Штатыў – жалезны сябар-штука,
Ён і апора, і арэлі.

А побач, – лысыя галовы,
Здаецца, нібы ў іншым свеце,
Люстэрка толькі ціха кажа:
“Прабач, ты на сваёй планеце!”

Ляжыш і слухаеш аб чымсьці,
Як бацька кажа, маці плача.
Навошта стала жоўтым лісце,
Непрадказальная падача.

Ды толькі недзе ў галаве,
Як самы сціплы рухавік,
Надзея ціхенька пяе,
Пра новыя жыццё і сакавік!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі хвароба - Яўген Герасіменка