Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Астатні пакецік гарбаты

Астатні пакецік гарбаты –
Але ж не астатні дзянёк…
Дажджу перастук глухаваты –
Гародню баюкае змрок.

А думкі ўцякаюць у засень
Надзеяў і казачных мар:
Шапоча падказкаю ясень,
Прамокшых будынкаў абшар.

Пах з кубка духмянае мяты,
У думкі прыбраны лісток;
Астатні пакецік гарбаты –
Але ж не астатні дзянёк…


Верш Астатні пакецік гарбаты - Яўген Бартніцкі