Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З даўніх пачуццяў

Савецкая Гавань і Ваніна,
Татарскі праліў і Находка…
Прасушваюць спіны падлодкі,
Нібыта вясною праталіны.

I чайкі кігікаюць зморана,
Задумліва скачуць дэльфіны,
А “кэп” наш на палубе чынна
Гуляе, прасолены морамі.

Карціць, і таму дабяруся я
Аднойчы ў яго запытацца –
Мо кіне тады задавацца –
Ці быў хоць калі ў Беларусі ён?


Верш З даўніх пачуццяў - Янусь Малец