Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Учора і зараз

Мы прывыклі да ціхага: блат…
Мы плявалі на гучнае: брат!
I грахі залівалі гарэлкай,
Хто з глыбокай пасуды, хто з мелкай.

Мы з работы няслі што маглі,
Хто капейкі, а хто рублі,
Хто цвікоў грамаў сто, хто паўтоны,
Прападалі, бывала, вагоны.

Пра сумленных казалі: “Баран!”,
У паэтах хадзіў графаман.
I пісалі ў пісьме: “Паважаны!” –
Барану, які дыпламаваны.

А сягоння – мы ўсе-ўсе за праўду,
I сумленных нас тысячы. Праўда!
Толькі як распазнаеш, хто ўчора,
А хто зараз няпраўду гаворыць?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Учора і зараз - Янусь Малец