Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сонца на небе

Сонца на небе,
I кветкі наўкола,
Весела круціцца
“Чортава кола”,
Дзеці шчабечуць;
Свет наш – скарбонка,
Поўніцца вечнасць
Радасцю звонкай.
Свет наш – скарбонка…
Кветкі наўкола,
А побач склады
Напаўняюцца толам!


Верш Сонца на небе - Янусь Малец