Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Карэнне расы

I ў расы ёсць карэнне.
Я гэта сцвярджаю,
Бо глядзеў, як збірае яе салавей –
Па расіне,
Бы ягады, ён адрывае
I, упаўшы на хвост па-гусінаму,
П’е.

I ў расы ёсць карэнне…
Дзе ж тая сцябліна,
На якой даспяваюць ягады рос?
Павучынка, травінка?
А мо нават промень,
Што, як дзіда, ўдзяўбнуўся ў зямлю
I прарос.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Карэнне расы - Янка Сiпакоў