Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зазімак

На узгоры, на даліны,
На кусты, на перавалы
Леглі снежныя крышталы
Ад пуціны да пуціны.

Як жывыя зоры-сведкі
У нябеснай у купелі;
Патанулі далі ў белі,
Засвяціліся палеткі.

Занямелі песні, стоны…
Ціха скрозь, як у магіле!
Толькі, выстраіўшы крылле,
Глуха кракаюць вароны.

Воўк з імшараў выбрыў сонных
На ваколіцу пустую
I завёў сваю старую
Думу-думаў беспрытонных.

Рэха вылецела з боллю
Па нізіне апусцеўшай
I, да вёскі даляцеўшы,
Задрыжэла ў частаколе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зазімак - Янка Купала