Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першы сьнег

Халоднай пабелай магільна залёг
На зжатае поле, на скошаны лог.

Лёг пухам на лусе, на жоўтых дісьцях,
Абсеяў, абсыпаў прысады і шлях.

Так высыпаў зьзябна, бязрадасна снег
У першы папас свой, у першы начлег.

Ад стада адбіўшыся, птушка адна
Квіліць і квіліць сярод бела радна.

На небе на сьнежным ні сонца, ні зор,
На гонях на сьнежных ні груд, ні разор.

Абсьнежаны сьвет без канца, без граніц,
Душа ажно тлее, як сьвечка з Грамніц.

На хаце, за хатай махнаціцца бель,
На белі за тынам, як нітка з кудзель,

Чырвоная стужка скрозь бель зіцаціць,
І ў сажаўцы губіць свій сьлед гэты ніць.

Ад раньня скараньнем бурліць варажба:
Што значыць такі след, такая хадзьба?

Хто сьмеў першы сьнег асьвянціці крывёй?
Крывавай ён веры – чужы ён ці свій!

Дагадка шыбае ў лядзянай імгле,
Паўзе і прысуд-перасуд па сяле.

Па полі па бледным снуе бледны цень,
А птушка квіліць і квіліць цэлы дзень…

У гэты сьнег першы брат брата засек,
І ў сажаўку трупа валок цераз сьнег.

20.11.1918г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Першы сьнег - Янка Купала