Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Даўгажаданая

Ты прыйшла ка мне тады,
Як звінелі халады,
Як стагнаў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.

I сагрэла ты мяне
Ў палуцьме, у палусне;
Паня ты была, я – пан…
После зноў зацвіў курган.

Ад мяне пайшла тады,
Падганялі халады,
Скрыпам выў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.


Верш Даўгажаданая - Янка Купала