Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Замінаюць жыць кастрычніцкія дахі

Замінаюць жыць кастрычніцкія дахі
падваконьні дзьверы скразьняком гундосяць
мы з табою разам зьнішчым свае страхі
што зь дзяцінства нас з табой клапоцяць

Пакрысе на сонца ляжа пляма
пі гарбату – сёньня не сканаеш
сэрца й зрэнкі гэта ўсё што маю
ты аб нечым большым і не марыш

Я паверу ў сны з тваёй крыві сатканых
дай мне шанец каб застацца тут
уваскрэсьнем разам недзе пад сьвітаньне
я твой ceasar, ты мой мілы brut.


Верш Замінаюць жыць кастрычніцкія дахі - Яна Башлыкевіч