Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жартачкі

Ах, каханне-аханне,
Ад уздыхаў млосна.
Прывіднымі страхамі
Тлуміш сон дзівосны.

Ой, насніла-высніла,
Аж сабе не веру!
Дзе падман, дзе ісціна,
Дзе сцяна, дзе дзверы?

Ці не на бяду маю
Б’ецца сэрца ў клетцы?
Пастаю, падумаю –
Землятрус у сэрцы.

Во спляла дарожаньку –
Што ні крок, то бокам.
Дарагі, харошанькі,
Выбачай – і з Богам!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жартачкі - Вольга Русілка