Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абудзіся, мая Беларусь

Абудзіся, мая Беларусь,
Узбадзёрся ад доўгага сну,
Загучы мовай продкаў сваіх
І скажы на ўвесь свет:”Я жыву!
Я жыву ў завулках старых,
Дзе спалохана ззяюць вачніцы
Старых вокнаў здзічэлых дамоў –
Доля лепшая ўжо ім не сніцца.
Я ў дзікім вятрыску жыву,
Што на прашчураў дзьме курганы
І на ўзгоркі 30-х гадоў, –
Сумнай долі прыдбалі яны.
У яскравых калядках жыву,
У вяснянках дзяўчат-талаковак,
У ку пальскіх паганскіх начох,
У жывой караткевіцкай мове…”
Абудзіся, мая Беларусь,
Узбадзёрся ад доўгага сну,
Загучы мовай продкаў сваіх
І скажы на ўвесь свет:”Я жыву!”
1988г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Абудзіся, мая Беларусь - Вольга Цярэшчанка