Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не бойся рукі апячы аб хлеб

Не бойся рукі апячы аб хлеб,
Бойся горшага-
Хлеб апячы аб рукі.
Не па кніжцы
Пазнай сакрэт
Хлебаробскай бацькавай
навукі.
Без пагарды глядзі на плуг,
Каб успомніць,
Як пахне поле,
Каб табе з-за мужчынскіх рук
Чырванець не прыйшлося
ніколі.
Будзь патрэбным у справе любой,
Што зямлю упрыгожыць
працай,
Каб застацца
Самім сабой.
Чалавекам застацца…


Верш Не бойся рукі апячы аб хлеб - Віталь Гарановіч