Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэрца навек прыкавана

Мне мілей няма месца на свеце,
Чым забытая хата у той весцы,
Дзе калiсьцi гулялiся дзецi,
Дзе выгадавалі дух светлы, моцны.

Дзе буслы ходзяць разам, у пары
Па прасторах прыгожых палёў.
Дзе лунаюць надзеi i мары,
I каханне ляціць над зямлёй.

Цішыня там – найлепшае шчасце,
Што даецца для думак спакойных.
Не складана тут клопат адкласці,
Усё тут зроблена з сэрцам, з душою.

Пройдзе час, i я iншая стану…
Ды шмат страт наракае мой лёс,
Але сэрца навек прыкавана
Да той хаты, дзе марыў і рос.


Верш Сэрца навек прыкавана - Вікторыя Ковель