Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Могілкі з плотам паваленым

Могілкі з плотам паваленым.
Спрахлі, збуцвелі крыжы.
Хто тут пад імі ляжыць –
памяць маўчыць шэрым каменем.
Небам пайшлі галасы
тых, што сваё адспявалі.
Тчэ самалёт паясы,
нібы зямлю спавівае.
Ціха бярозка дрыжыць
веццем азяблым ранішнім.
Лісце ляціць на крыжы –
сэрца жывое ранячы.


Верш Могілкі з плотам паваленым - Віктар Ярац