Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СТАРОЕ СЯЛО

Сягоння праводзіць старое сяло
У апошні прыют цётку Юлю.
Тут звонкіх падзеяў даўно не было,
Вяселлеў даўно тут не чулі.

Вось хаты нямыя, пустыя двары,
На сцежцы сліўняк узыходзіць,
А побліз жыве адзінокі стары,
Якога ледзь кій ужо водзіць.

Ляцяць жаўрукі над сялом, нібы ў сне,
Не-не ды паклічуць кагосьці…
Каго заўтра зноўку зямля прыхіне
За вёскай пустой на пагосце?


Верш СТАРОЕ СЯЛО - Віктар Худавец