Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзічкі

Іх, маленькіх такіх, прагорклых,
Што ляжаць і гніюць у садзе,
Ні малы, а тым больш дарослы,
Не падымуць і не паглядзяць.

Так і будуць ляжаць і гнісці
Ў парыжэлай траве ад часу,
Бо няма ў іх другога выйсця,
Як прапасці затым заўчасна.

О жыццё – кароткае шчасце!
Праляціш незаўважнай знічкай…
Толькі б з дрэва твайго не ўпасці.
Непатрэбнай нікому дзічкай.


Верш Дзічкі - Віктар Трусевіч