Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сто гадоў вясны не чуў

Сто гадоў вясны не чуў.
Звар’яцела ціўкае.
Хоць ты ў полі заначуй
Пад зляжалай сціртаю.

Ды паслухай гэты дух,
Памакуй мелодыю…
Ногі самі не ідуць.
Не валодаю.

Доўга мроіцца пажыць!
Разам са свабодаю
Піць густыя капяжы
Маладога водару…

Стома хоча загайдаць.
Я такі здарожаны.
Нада мною зорны дах.
Сню харошае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сто гадоў вясны не чуў - Віктар Стрыжак