Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Эцюд

Сцежка з рэчкі п’е ваду.
Смела гаспадарыць спёка.
За вадою ўслед іду –
Мне свой цень
Цягнуць нялёгка.

Спёкай лашчаны пясок
Пад нагою,
Быццам прысак,
I на беразе чаўнок
Без ракі на трэску высах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Эцюд - Віктар Шніп