Верш БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ЖЫЛКІ
(27.05.1900-1.03.1933)
“Не плач, не плач па сыну, маці…”-
Твой першы верш і ўздых апошні.
Ёсць Беларусь, а значыць шчасце
Таксама ёсць хоць і не кожны
Іх адчувае ў часе гэтым,
Дзе небяспечна быць паэтам,
Тым больш паэтам Беларусі,
Якога здрадзіць не прымусіць
Ніхто, калі паэт ад Бога…
Зноў прад табой, як смерць, дарога
І родны край усё далей,
І чым далей, тым ён мілей.
І сняцца Вільня, Менск і Прага,
І не сціхае ветру звяга
І ў снег, і ў дождж, і ў сухавей.
І ты вярнуцца спадзяешся,
І ў думках над сабой смяешся
Так, як паэт смяяцца можа.
А на чужыне ўсё прыгожа
І нат свая на снезе кроў.
Сваёй паэзіяй дамоў
Ты вернешся, але не скора,
Бо снег навокал, нібы мора,
Дзе ўсё патоне і загіне…
І будзеш ты ў сваёй краіне
Казаць: “Не плач па сыну маці.
Ёсць Беларусь і гэта-шчасце!”
3.09.2008
Ещё вершы:
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА (26.11.1930-25.07.1984) Ён паехаў на Прыпяць памерці. Там у чоўне, як ліст у канверце, Што напісаны Богам для Бога, Ён па […]...
- БАЛАДА АЛЕГА ЛОЙКІ (1.05.1931-19.11.2008) На Слонім выпаў снег, нібыта попел белы Ад тых мастоў, якімі не вярнуцца ў свет Табе ўжо болей, у […]...
- БАЛАДА ГЕНАДЗЯ КІСЯЛЁВА (19.03.1931-14.11.2008) Яшчэ не выпаў снег на шэрыя палі, А твой касцёр прыціх, каля якога мы Ніколі не баяліся вятроў зімы, […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ (1.11.1908–13.01.1996) За мужам у Сібір… А для чаго? Ці трэба? Пытанні, нібы снег, ля сэрца растаюць. А над табою чорнае, […]...
- БАЛАДА ІВАНА НАСОВІЧА (26.09.1788-26.07.1877) Там Беларусь, дзе беларус жыве. І не патрэбна Беларусь шукаць, Бо тут яна, як валуны ў траве, Як у […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА БУДНІКА (28.04.1949– 8.08.2007) Сваю душу напоўніўшы вятрамі, А музыкай, нібы душою, Храм, Трымаць ты ўзяўся неба па-над намі Сваім крыжом, каб […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА МУЛЯВІНА (12.01.1941-26.01.2003) Чужое становіцца родным, І песня спакойна плыве, Нібыта па рэчцы палотны, Нібыта буслы ў сіняве, Праз душы людскія і […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КОНАНА (23.04.1934-6.06.2011) Дон Кіхот з навагрудскай зямлі, Беларускай душы абаронца, Дзе ты сёння? Зноў прыйдзеш калі Ты да нас, бо самотна […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ (15.07.1900-20.03.1976) Дваццаць сем гадоў, як груганоў, Чорна прашумелі праз душу. Словы на паперы, нібы кроў, Бы трава вясной пасля дажджу […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА (9.03.1840–15.04.1900) “Яснавяльможнай пані, напэўна, вядома, што яе высакароднаму сыну я абавязаны ўсёй сваёй будучыняй; мабыць і да сянняшняга дня я […]...
- БАЛАДА ЯНІНЫ КАХАНОЎСКАЙ (26.11.1909-16.07.2005) Па Манхэтане гоніць лістоту Вецер сумны, як сумная ты. І не любіш сваю ты самоту, І будуеш з лістоты […]...
- БАЛАДА ПЯТРА ДРАЧОВА (6.07.1937-8.05.2005) Калючы дрот у нашае крыві, Ён нам усім застаўся ад гадоў трыццатых. І ты, як можаш, з ім так […]...
- БАЛАДА ВЕРЫ РЫЧ (24.04.1936-23.12.2009) Між Лонданам і Мінскам цэлы свет, Напоўнены спякотай і дажджом, Дзе ты ідзеш, вандроўніца, паэт, Начуючы ў анёлаў пад […]...
- БАЛАДА СЫМОНА БУДНАГА (1530-13.01.1593) 1. …І ён у Вашаве, і ён у Парыжы Мог замкаў, маёнткаў сабе накупляць, Але ён друкарню будуе ў […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЗАХАРКІ (1.04.1877-14.03.1943) Стварыць дзяржаву і не ў ёй пражыць- Такі ўжо лёс, і гэты лёс не чорны. А за вакном у […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ РАМАНЮКА (3.01.1944-4.09.1997) Твой саламяны капялюш, нібыта німб, Над беларускімі дарогамі плыве Туды, дзе хат гасціннае святло, агні Кастроў, крыжы, што на […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ГАДУЛЬКІ (17.05.1946-15.06.1993) Нібы воран ляцеў над палямі, Нібы воўк тут шукаў воўчы след, Вершаванымі плакаў слязамі Адзінокі, як неба, паэт, У […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА (9.03.1883–3.03.1944) У Вільні ёсць твая магіла, Але-у ёй цябе няма. Айчына, дзе дзіця згубіла?.. …Зноў вінаватая зіма, Вайны пажар і […]...
- БАЛАДА АДАМА СТАНКЕВІЧА (24.12.1891–29.12.1949) Як канваір, мяцеліца збівае з ног І замятае, як агонь, крывавы след. І чорная тайга з дарогай на той […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ ЕМЕЛЬЯНАВА (20.03.1952-6.10.2005) У пачцы цыгарэты, як патроны, Якімі забіваеш сам сябе, Бо немагчыма жыць і быць штодзённа Спакойным у краіне, дзе […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...
- БАЛАДА КАСТУСЯ ЕЗАВІТАВА (17.11.1893-23.05.1946) У куце больш не маю бажніц- Мапа там. А на ёй-Беларусь. Кастусь Езавітаў Не ў кожнага народа ёсць свая […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА РЫПІНСКАГА (каля 1810-1900) Праз трыццаць год вяртаешся дахаты, Рамантык, інсургент, мастак, паэт, І прад табою край твой-не пракляты, А любы, нібы […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНА КУЛІКА (31.10.1937-12.01.2002) …Ты замкі аднаўляеш на паперы, Нібы ў былое адчыняеш дзверы. А там агонь і кроў там на траве, І […]...
- БАЛАДА ГАЯ ДЭ ПІКАРДА (20.07.1931-21.04.2007) Туманны Лондан, як каменны човен шэры, Плыве праз акіян і праз вякі плыве. І нехта ў сонцы бачыць залатыя […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ (16.05.1911-05.07.1996) Жыццё-не казка. Казка– як жыццё, І ў кожнай казцы Беларусь жыве, Самотная, як восенню лісцё, Як срэбра павуціны на […]...
- БАЛАДА АЛЕНЫ КІШ (1896-1949) У раўчуку вада халодная, як неба, З якога дождж ішоў, а заўтра пойдзе снег Бялюткі, сумны, нібы восеньскае срэбра, […]...
- Я не паэт Я не паэт. Я толькі мару Аб гэтым кожны новы час. З лістком і ручкаю наперад Уноч сяджу каторы час […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ЮХО (19.03.1921-29.07.2004) Ты знайшоў залатую жылу- Гэта наш беларускі шлях, На якім у траве магілы І вуголле ў крыві й слязах. […]...
- БАЛАДА ЗМІТРАКА БЯДУЛІ (23.04.1886-3.11.1941) Вайна за спінаю і прад табою. Цягнік сівы ў зіме, як кол, стаіць. І ўсім жыццё жыццём, вайна вайною, […]...
- БАЛАДА ПАЎЛЮКА БАГРЫМА (2.11.1812–1891) У Багрыма ціха ў хаце, Ды не стаў з нудоты зверам, Бо ёсць вершы, бо ёсць вера У Айчыну, […]...
- БАЛАДА ВАЛЯНЦІНЫ КОЎТУН (6.04.1946-30.04.2011) На зломе вясновай маланкі Твая адляцела душа… І сонца ўзыйшло новым ранкам, І ўспырхнулі птушкі з крыжа, І ўсё, […]...
- БАЛАДА ВІНЦЭНТА ГАДЛЕЎСКАГА (16.11.1888-24.12.1942) Мінску не спіцца – у ім акупанты-фашысты. Горад патрэбен ім ціхі, як мёртвы, і чысты Ад бальшавіцкай заразы, якая […]...
- БАЛАДА АДОЛЬФА КЛІМОВІЧА (20.04.1900– 24.11.1970) Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага яснага дня… Максім Багдановіч У Вільні арган у касцёле іграе, І музыка, нібы […]...
- БАЛАДА УСЕВАЛАДА ІГНАТОЎСКАГА (19.04.1881-4.02.1931) Халодны пісталет, як чорны лёд, І час такі ж, як чорны пісталет. Ты ведаеш: харошы ў нас народ, Ён– […]...
- БАЛАДА ГЕНАДЗЯ ЦІТОВІЧА (7.08.1910-20.06.1986) Вецер іграе на струнах бяроз. Сонца на снезе, апошні мароз І ўжо вясна недзе там за лясамі, Быццам за […]...
- БАЛАДА ВІКТАРА ВАЛЬТАРА (28.07.1902 – 17.04.1931) Пад Сатурнам нараджаюцца паэты І ў нябыт сыходзяць, як вада ў пясок. Ты, гаротны, добра ведаеш пра […]...
- БАЛАДА БАРЫСА САЧАНКІ (15.05.1936-5.07.1995) У кнігах, што сабраў ты, Беларусь жыве, Змагаецца, святкуе, плача і пяе, І мае Бога і ў касцёле, і […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ ТКАЧОВА (10.03.1942-31.10.1992) Нішто не страчана і не забыта. Калі ёсць крона, ёсць і карані. Кальчуга воева кап’ём прабіта, І холад праз […]...
- Балада снегу Падае снег на сэрца, He баючыся растаць, Бо сэрца на песню бярэцца – На цэлы свет спяваць. Куды ж ты, […]...