Верш БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ
(15.07.1900-20.03.1976)
Дваццаць сем гадоў, як груганоў,
Чорна прашумелі праз душу.
Словы на паперы, нібы кроў,
Бы трава вясной пасля дажджу
На магілах, дзе сябры ляжаць,
На пажарышчах, дзе родны свет,
У які штодня ляціць душа
І вяртаецца ў чужы санет,
Нібы ў клетку, у якой жыццё
Існуе настолькі, колькі ты
Любіш гэтай клеткі свет святы
Запаўняць душой, як сад лісцём
Восенню сцяжыны запаўняць
Любіць вецер, што заўжды з табой
Пасмяяцца і пасумаваць
Можа ў волі горкай і чужой,
Вырвацца з якой няма ўжо сіл,
Бо ў аблоках сонца, як касцёр
У снягах, дзе чорны небасхіл,
Нібы воран крылле распасцёр
І крыляе за табой услед
Праз гады, праз вершы, праз любоў,
Праз пажарышчы, дзе родны свет,
Дзе шыпшына ў снезе, нібы кроў…
1-2.02.2005
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ЖЫЛКІ (27.05.1900-1.03.1933) “Не плач, не плач па сыну, маці…”- Твой першы верш і ўздых апошні. Ёсць Беларусь, а значыць шчасце Таксама […]...
- БАЛАДА АДАМА ПУСЛОЎСКАГА (1842(?)-26.06.1863) На белых травах кроў і кветкі на крыві, І ты па іх, палонны, на растрэл ідзеш, І спадзявання ўжо […]...
- БАЛАДА ЮРЫЯ АЛЕЛЬКАВІЧА (17.08.1559 – 6.05.1586) Слуцкае Евангелле напісана табой, І дачка ў цябе расце і вырасце святой Соф’яй Слуцкай, пра якую будзе […]...
- БАЛАДА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА (19.10.1890-24.04.1910) Змяёй сціскае горла адзінота І кожны дзень усё мацней, мацней І так, што жыць на свеце не ахвота Сярод […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА (26.11.1930-25.07.1984) Ён паехаў на Прыпяць памерці. Там у чоўне, як ліст у канверце, Што напісаны Богам для Бога, Ён па […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА МУЛЯВІНА (12.01.1941-26.01.2003) Чужое становіцца родным, І песня спакойна плыве, Нібыта па рэчцы палотны, Нібыта буслы ў сіняве, Праз душы людскія і […]...
- БАЛАДА ЯНА ЧАЧОТА (7.07.1796–11.08.1847) За вокнамі бібліятэкі Выходзіць світанне з дажджу. Зноў кнігі табе, нібы лекі Ад суму, што поўніць душу, Бо спевы […]...
- БАЛАДА ГЕНРЫКА ДМАХОЎСКАГА (14.10.1810-14.05.1863) Палын… Пажарышчы… Магілы… Груганнё… Але жыве твой край! Ён па сцяжынках слёз Прыйшоў у сэрца, у якім цвіце агнём […]...
- БАЛАДА ФЛЯРЫЯНА ДАНОЎСКАГА (1834-6.03.1903) У чаўне па Нарачы плывеш, Як па небе, у якім святло, Як вада, якой не ведаць меж, Ды не […]...
- БАЛАДА АРШАНСКАЙ БІТВЫ (8.09.1514) Не вясна, ды Крапіўна ля Воршы, Як з палону, ідзе з берагоў. І крыляе над ёй чорны коршак, Бо […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫШКЕВІЧА (17.02.1806-13.07.1868) У чаўне, як Ной, па Віліі плывеш І збіраеш Беларусь, каб не знікала Беларусь у пыле і ў палын-траве, […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА УЛАСАВА (16.08.1874–11.03.1941) Ужо далёка Менск, далёка Вільня, А сонца ўсё няма і ўсё няма, І быць не можа сонца, бо зіма […]...
- БАЛАДА АЛЬГЕРДА (1296-1377) …Залатая арда залатою не будзе І праз сінія Воды ардзе не прайсці, Бо тут наша зямля, бо тут нашыя […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ (1.11.1908–13.01.1996) За мужам у Сібір… А для чаго? Ці трэба? Пытанні, нібы снег, ля сэрца растаюць. А над табою чорнае, […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА БУДНІКА (28.04.1949– 8.08.2007) Сваю душу напоўніўшы вятрамі, А музыкай, нібы душою, Храм, Трымаць ты ўзяўся неба па-над намі Сваім крыжом, каб […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ЕРМАЛОВІЧА (29.04.1921-5.03.2000) Ён праз туман, нібыта праз стагоддзі, І праз стагоддзі, нібы праз туман, Ідзе няспешна, як па тонкім лёдзе, Па […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ЛЁСІКА (6.11.1883–1.04.1940) Нявольны зноў. Няма ў цябе краіны, Бо з воляю краіну адабралі. І родны край– самотныя руіны, Што скрозь травой […]...
- БАЛАДА ЭМІЛІІ ПЛЯТЭР (13.11.1806–23.12.1831) Юная графіня, ты не хочаш танчыць, Спакушаць мужчынаў і ўцякаць ад іх, І не спаць начамі, зоркі ў небе […]...
- БАЛАДА ТАМАША ЗАНА (21.12.1796-19.07.1855) Прысніцца Вільня, нібы сонца ўзыдзе, І ты зноў прачынаешся ў слязах Не ад таго, што сумна ці ты ў […]...
- БАЛАДА БЕНЯДЗІКТА ДЫБОЎСКАГА (29.04.1833-31.01.1930) Маёнтак родны твой Адамарын Застаўся без цябе, як плыт, адзін На хвалях часу і Еўропы тлумнай, Дзе і табе […]...
- БАЛАДА ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ (15.07.1410) Пад латамі стальнымі крыжакоў Жывыя душы і жывая кроў, І ім, як нам, жыццё таксама міла, Але палюбіць сёння […]...
- БАЛАДА МІНДОЎГА (1195-1263) …Як ланцугі, звіняць касцёльныя званы І вестка, што не будзе болей тут вайны, Нібыта ў вочы пыл ляціць, ляціць […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА АСКЕРКІ (1830-11.01.1911) …Зноў крыж прыдарожны дарогу вартуе, А ў садзе і ў свеце шуміць ліставір. Маёнтак, дзе ты нарадзіўся, сумуе, Бо […]...
- БАЛАДА ІВАНА КОЗЕЛА (21.05.1928-30.01.1970) У кожным родны слове прыгажосць і сіла, І ў кожным слове кветка-папараць цвіце. І нельга жыць самотна і зусім […]...
- БАЛАДА АРЦЁМА ВЯРЫГІ-ДАРЭЎСКАГА (4.11.1816–1884) “З Беларушчынай не развітаўся. Гэта мой ідэал,”– ты пісаў І праз ночы душою вяртаўся У той край, дзе раса, […]...
- БАЛАДА НІНЫ МАЦЯШ (20.09.1943-19.12.2008) Хавацца ад людзей – не для паэта, Якому родны край – зусім не рай, Якога і не будзе – […]...
- БАЛАДА КАСТУСЯ ТАРАСАВА (10.10.1940- 20.03.2010) З-пад снегу праразаюцца дарогі, Як праз туман віднеюцца крыжы. Крыжоў, нібыта лесу, густа, многа, Але шчэ болей без […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ СТРАЛЬЦОВА (14.02.1937-23.08.1987) Як сонца ў ранні напаўняе неба, Ты ў вершы кроў пераліваў сваю. Але каму сягоння гэта трэба? Не ведаў […]...
- БАЛАДА БОНЫ СФОРЦА (2.02.1494-1557) За карэтай, як самота, шэры пыл З ветрам асядае на траву сівую. У Італію да замкаў і магіл, Нібы […]...
- БАЛАДА МІХАЛА АНДРЫЁЛІ (14.11.1836–23.08.1893) …Уцёкшы з царскае турмы на волю, Жывеш спакойна ў Лондане й Парыжы. І цёплы снег, які ляціць з таполяў, […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЦЯПІНСКАГА (1530-я-1599 або 1600) Евангелле на мове роднай у руках Трымаеш, як цагліну, што ў падмурак ляжа Айчыны Храма, што не […]...
- БАЛАДА МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА (7.10.1765-15.10.1833) Радзіма вечная, як неба гэта, З якога, нібы дождж, сыходзіць Бог І ў музыцы жыве, нібыта лета Жыве ў […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНА КУЛІКА (31.10.1937-12.01.2002) …Ты замкі аднаўляеш на паперы, Нібы ў былое адчыняеш дзверы. А там агонь і кроў там на траве, І […]...
- БАЛАДА МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА (ЧОРНАГА) (4.02.1515-28/29.05.1565) Вялікае княства заўсёды з табой Ці едзеш на бітву, ці стомлены спіш. Жыве ў тваім сэрцы шляхетны Нясвіж Напоўнены […]...
- БАЛАДА ПЯТРА МСЦІСЛАЎЦА (16 стагоддзе) Друкуеш кнігі, ну а іх баяцца Царкоўнікі, якім асвета – зло, А не жывое Божае святло, Якому быць […]...
- БАЛАДА МІКАЛАЯ КРЫШТОФА РАДЗІВІЛА (СІРОТКІ) (2.08.1549 – 28.02.1616) Абсягі Вялікага Княства з табою, Як продкаў тваіх у табе жыве кроў. Каменне і травы й […]...
- БАЛАДА САЛАМОНА РЫСІНСКАГА (1560 (?)-13.11. 1625) Ты ў князёў Радзівілаў прыдворны паэт. Ты не рыфмы рыфмуеш, ствараеш свой свет, У якім беларус мае […]...
- БАЛАДА ВАЛЕНЦІЯ ВАНЬКОВІЧА (12.05.1800-12.05.1842) Парыж, як лёд, халодны і чужы. Ты ўцёк сюды, каб тут памерці з суму, Каб на тваім, нібыта меч, […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КОНАНА (23.04.1934-6.06.2011) Дон Кіхот з навагрудскай зямлі, Беларускай душы абаронца, Дзе ты сёння? Зноў прыйдзеш калі Ты да нас, бо самотна […]...