Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА МІНДОЎГА

(1195-1263)

…Як ланцугі, звіняць касцёльныя званы
І вестка, што не будзе болей тут вайны,
Нібыта ў вочы пыл ляціць, ляціць крылата.
Гуляй хто можа!-у Новагародку свята-
Каронай каралеўскай князь каранаваны,
І ўжо Еўропай родны край і мы прызнаны,
Ды крыжакам усё ахвота біцца з намі
І будзем мы за волю біцца з крыжакамі
І на магілах нашых вырасце палын,
Як воі вырастаюць, каб зноў стаць травою.
Ты– князь Міндоўг і ты, як родны край,
адзін
І сёння ты з каронай цяжка-залатою,
Але часова ўсё, як дзень, як ноч, зіма,
Як вера, ад якой ты заўтра адрачэшся,
Бо ёсць твой шлях, а іншага ў цябе– няма,
І на шляху ёсць здрада, над якой смяешся
Цяпер, хоць заўтра-смерць. Ты не баішся
смерці.
І пройдзе час…
Як з белага чырвонае не сцерці,
Не знішчыць нас!

12.08.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА МІНДОЎГА - Віктар Шніп