Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА МАГІЛЬНЯНСКАЙ БІТВЫ

(1284)
Бітва працягвалася з ранку да вечара
і скончылася на карысць князя Рынгольта.
Кааліцыя рускіх князёў і татар панесла
страты ў 40 тысяч чалавек. Страты войска
Рынгольта-700 забітых і 200 параненых.

Сорак тысяч магіл каля вёскі Магільна
Анікому капаць, анікому аплакаць-
Вы здалёку прыйшлі, будзе сніцца вам
Вільня,
Да якой вы хацелі са смерцю дайсці.
І ўсю ноч у Магільна правые сабака,
І не ўздыдзе раса на траве і лісці,
Толькі кроў зачарнее, як вугаль, застыне
І малітва чужая з яе не ўсплыве,
І назаўтра пральецца, як з вечнасці,
лівень,
Як у Лету, у Нёман знясе па траве
Кроў чужую і долю, і веру чужую,
І князёў-маскалёў і арду залатую…

Чарапоў сорак тысяч ля вёскі Магільна
У траве па дарозе з чужыны на Вільна
Будзе доўга жаўцець, размывацца дажджамі
І прымацца зямлёю, што ў нас пад нагамі…

23.08.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА МАГІЛЬНЯНСКАЙ БІТВЫ - Віктар Шніп