Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗIМА

Зiма! я зноу законнiк твой;
Перамагла i лiстапад…
Душы маёй зiхоткi сад –
Завей, крыштальнасць паласы!..
А шыбы лепяць каласы.
I акiян, i рыфы скал.
I дальнабачны генерал,
Быццам, пад ветразем стаiць…
Я прадчуваю: там рыпiць.
На хмарах юнга ледзяны.
Нiжэй, дзе хвалi, бляск шкляны.
На берагах натоуп грукоча.
I сонца прагне, волi хоча.
Дзяцей, шчаслiвых, цешаць вочы
На ссечаным шурпатым шкле!..
Зiма! Але прыгоды мне:
Навек не будзем мы з табой,
I не цiкуецца журбой,
Не прыгарнецца i жальбой,
Што асыпаецца як бель…
Вяслуе файны карабель!
Таемны, казачны, зiмовы?
У падарунак адмысловы.
Каб не стрыножылася кроу,
Сярод пранiзлiвых бароу.
Зiма! на зоркi цi зару,
Дыхну – i шкельца узару!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЗIМА - Віктар Шаціла