Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пасля завеі

Пушыста, светла, ціха
На выспах, на балотах.
Завея, як ласіха,
Качалася ў сумётах.

Сярод лясін каравых
Мароз трашчыць нядрэмны,
I з хрустам у суставах
Пацягваюцца дрэвы.

Пад снегам дрэмлюць недзе
Цецерукі ды сойкі,
I лапкі, як мядзведзі,
Пасмоктваюць сасонкі.

З пагоркаў праз лагчыны
Плывуць сумётаў хвалі.
У белыя аўчыны
Яліны твар схавалі.


Верш Пасля завеі - Віктар Гардзей