Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кропелькамі-сьцежачкай

Кропелькамі-сьцежачкай,
Ад крыніц студзёнымі,
Пакажы, як межачку
Перайсьці бадзёрую.

Каб прачнуцца голасна,
Сэрцамі ўзброіцца.
Зацугліць, як волата,
Сонца ў ветра коньніцу.

Зь лейцамі-даранкамі
Павітацца ветліва,
Запаліць маланкамі
Думкі запаветныя.

Ды бягою дужаю
Ля самоты вартавай
Разбурыць калюжыну
Коламі ўпартымі.

Не блукая, простачкі,
Да цябе, далёкая,
Прысьпяшая вёрстачкі
Ручаямі-клёкамі.

Адшукаць крынічаньку
Кроплямі студзёнымі,
Наталіць дзявічаньку
Вуснамі бадзёрымі.


Верш Кропелькамі-сьцежачкай - Ветразь