Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я ўжо ў казкі не веру

Я ўжо ў казкі не веру,
Прывідаў, русалак ды лешых няма.
Я ведаю, што цмок не вартуе князёўну,
А я не яна.

Я прачытала, што цудаў не бывае,
Што Дзед Мароз сапраўдны не жыве,
Я здагадалася, што Бабка Ёжка
Не лётае ў паветры на ступе.

Таксама няма ні пярэваратняў, ні вампіраў,
Начных крывасосаў-забойц,
Ведзьмы не ўладкоўваюць шабашы
На Лысай гарэ ў Святую ноч.

Атрымалася, што жыццё не такое цікавае,
Як пяюць пра яго гусляры,
Што легенды – гэта тыя ж казкі,
Толькі прыдумалі іх махляры.

Апынулася я ў свеце нудным ды сумным,
Дзе ўсё жыццё – эпапея-раман,
У якім тысячы герояў шукаюць,
Але не знаходзяць падман.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я ўжо ў казкі не веру - Вераніка Валошка