Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я вернай быць табе не перастану

Я вернай быць табе не перастану,
Пакуль ты верны мне,
Пакуль без слоў злачыннага падману
За наш нябыт раней
Ты зразумееш, мілы мой мужчына,
Што быць са мной – не рэдкая прыгода,
І не самоты важная прычына,
А свята жыццядзейнай асалоды.


Верш Я вернай быць табе не перастану - Вера Буланда