Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты не едзеш, не тэлефануеш

Ты не едзеш, не тэлефануеш,
Горад свой ад навальніц вартуеш.
Я не сплю – маланкі вар’яцеюць,
Нібы стрэлы ў хату маю цэляць.

Ты не едзеш, справамі заняты,
Хоць бы проста так, не трэба ў сваты,
У адчаі каб не чуць мне словы,
Што гаворыць сябар выпадковы.

Я не сплю – маланкі вар’яцеюць,
Нібы стрэлы ў хату маю цэляць.
Ты прыедзеш і пераначуеш –
Ад гасцей нязваных уратуеш.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты не едзеш, не тэлефануеш - Вера Буланда