Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тэлефануй у час любы

Тэлефануй у час любы,
Мой любы.
І калі сорамна нібы –
Вярнуць бы
Прысутнасць губ і мой давер,
Паверыць,
Што не адпраўлю і цяпер
За дзверы.

Тэлефануй у час любы,
Мой любы.
Бо не магу ніяк забыць,
Як згубы,
Табой настоены напой
З любошчаў…
Застацца грэшнаю рабой
Ля Прошчы.

Тэлефануй у час любы,
Мой любы,
Каб ролю жонкі ці рабы
Вярнуць бы…
Ты будзь маім гаспадаром
Ў Гасподзе:
І Сонца самы моцны Гром
Лагодзіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тэлефануй у час любы - Вера Буланда