Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СХЛУСІ

Немагчыма, што ты мне схлусіў,
Што забыўся на ўсё паміж намі.
Закажы ў маю вёску таксі
І вярні тую добрую памяць.

Ты не можаш прыехаць? Ну, што ж,
Я прыеду сама, калі хочаш.
Як вар’ятка, праз сорам і дождж,
Як злачынца, прысунуся ноччу.

Прыпаўзу і ўкленчу на міг,
На хвілінку ля боскага сэрца.
Помніш нумар адзін на дваіх?
Ці паспеў у другім адагрэцца?

Не кажы гэтай праўды – схлусі.
Хай аглухнуць ад сораму сцены.
Закажы ў маю вёску таксі –
Як вялікага госця сустрэну.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш СХЛУСІ - Вера Буланда