Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПРЫВАРАЖУ

А я імя сабе яшчэ зраблю:
Не заўтра ж паміраць, як ты, сабралася.
А ўсё таму, што я жыццё люблю,
І што ў цябе па вушы закахалася.

І годнасць я, нарэшце, дакажу:
Не век жа ныць, маўчаць і прыстасоўвацца.
Аднойчы і цябе прываражу –
Ад пожаду ці будзе сіл адмовіцца?


Верш ПРЫВАРАЖУ - Вера Буланда